2009-12-08 14:20:12

Мінск. Для спецыялістаў, якія працуюць з пацыентамі, што маюць асаблівасці ў разумовым развіцці, рыхтуецца навукова-папулярны часопіс "Обычные люди"


На думку стваральнікаў новага выдання, часопіс павінен інфармацыйна падтрымліваць сацыяльныя службы і педагогаў, якія суправаджаюць і дапамагаюць асобам з асаблівасцямі фізічнага і разумовага развіцця. Тыраж мяркуецца пачаць з 3-х тысяч , размеркаванне пойдзе таксама ва Ўкраіну і Расію ды іншыя рускамоўныя краіны па іх заказу. Часопіс "Обычные люди" будзе таксама выходзіць ў электронным фармаце. Аўтары спадзяюцца, што там знойдуць для сабе важныя і карысныя артыкулы таксама сямейнікі людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.







All the contents on this site are copyrighted ©.