2009-12-08 14:20:32

Кожны дзесяты беларус не ведае беларускае мовы


Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта правёў даследаванне наконт ужывання беларускай мовы ў грамадстве. Вось некаторыя яго вынікі.

Валоданне беларускай мовай (відаць, быў магчымы больш за адзін адказ) 29,4% - вольна размаўляюць, чытаюць і пішуць па-беларуску; 52,5% - могуць размаўляць і чытаць; 8,3% - разумеюць, але размаўляць і чытаць не могуць; 7% - разумеюць толькі словы, падобныя на расійскія; 10% - зусім не ведаюць; 1,7% - не ўспрымаюць.
Мова паўсядзённага ўжытку 72% - расійская; 11,9% - беларуская. Па-расійску ў гарадах размаўляюць 78,7% чалавек, у Мінску - 83,2%.
У вёсцы ў паўсядзённым ужытку карыстаюцца беларускай мовай 18,8%. Па-беларуску пастаянна размаўляюць толькі 19,9% пенсіянераў і 6% чалавек, маладзейшых за 30 гадоў.
Беларуская мова родная для 45,6% вяскоўцаў і 33,1% гараджан. Сярод апытанай моладзі 33,1% рэспандэнтаў лічаць беларускую мову роднай.











All the contents on this site are copyrighted ©.