2009-12-05 10:55:55

Пасланьне Папы на Сусьветны Дзень Хворага 2010-га году



Пасланьне на 18-ы Сусьветны Дзень Хворага, які прыпадае 11-га лютага ў літургічны ўспамін Божае Маці з Люрд, было апублікаванае 3-га сьнежня. Галоўныя сьвяткаваньні гэтага дня адбудуцца ў днях 9-11 лютага ў Рыме.
У Пасланьні Бэнэдыкт 16 прыпамінае, што Касьцёл ідучы па прыкладу Хрыста заўсёды памятае аб церпячых. На працягу стагоддзяў ўзьнікла многа касьцельных устаноў санітарнае службы. Некаторымі з іх непасрэдна кіруюць дыяцэзыі, іншыя стварылі законныя супольнасьці. У гэтую турботу ўпісваецца ўтварэньне 25-ць гадоў таму назад Папскае Рады да спраў Душпастырства сярод Хворых і Санітарнае Службы. Бэнэдыкт 16 выказвае ўдзячнасьць усім, якія выконваюць штодзённа “апостальства міласэрнасьці” для тых, якія церпяць. Спасылаючыся да цяперашняга Году Сьвятарства, Папа зьвяртаецца да тых з іх, якія як “знак і прылада Хрыстовага спачуваньня” пакліканыя да паслугі хворым. Заахвочвае іх , каб не шкадавалі сілаў, нясучы ім дапамогу. “Час праведзены сярод тых, якія выпрабоўваюцца, дае ласку ва ўсіх іншых памерах душпастырства”,- піша Сьвяцейшы Айцец. Просіць таксама хворых, каб маліліся і ахвяравалі свае цярпеньні за сьвятароў.








All the contents on this site are copyrighted ©.