2009-12-05 10:55:38

Бэнэдыкт 16 заахвоціў праваслаўных Альбаніі да супольнага сьведчаньня веры разам з католікамі



Да багатае і цяжкае гісторыі Альбаніі спаслаўся Папа, прыймаючы кіраўніка тамашняе Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы. Прыпомніў, што арцыбіскуп Тіраны і ўсяе Албаніі Анастазы сустрэўся ўжо з Папам Янам Паўлам ІІ у часе яго візыту ў гэтую балканскую краіну. Бэнэдыкт 16 у прамове да арцыбіскупа Анастазага зьвярнуў увагу, што Эвангэльле дайшло да Альбаніі ўжо ў апостальскія часы, а найстарэйшымі пісанымі тэкстамі тамашняй культуры ёсьць старажытная лацінская формула хросту і бізантыйскі гімн аб Уваскрасеньні Гасподнім.”У другой палове мінулага стагоддзя хрысьціяне ў Альбаніі, як праваслаўныя так і католікі зьбераглі жывую веру міма жорсткага і варожага атэістычнага рэжыму,- сказаў Бэнэдыкт 16. Як добра вядома многія хрысьціяне за сваю веру заплацілі жыцьцём. Упадак рэжыму дазволіў шчасьліва адбудаваць каталіцкія і праваслаўныя супольнасьці ў Альбаніі. Пасьля атрыманьня свабоды Праваслаўная Царквам Альбаніі была ў стане ўдзельнічаць ў міжнародным каталіцка-праваслаўным тэалагічным дыялогу. “Вашае заангажаваньне пад гэтым оглядам адлюстроўвае братэрскія адносіны паміж католікамі і праваслаўнымі ў вашай бацькаўшчыне і становіць натхненьне для ўсяго альбанскага народу, паказваючы, што хрысьціяне могуць жыць ў згодзе”. Папа запэўніў, што каталіцкі бок будзе рабіць усё што-магчымае дзеля супольнага сьведчаньня і супрацоўніцтва ў імкненьні да поўнага адзінства абодвух Касьцёлаў.
Арцыбіскуп Анастазы ў сваёй прамове падкрэсьліў гістарычнае значэньне цяперашняе сустрэчы. Гэта першы візыт Альбанскае Праваслаўнае Царквы у Рым у часе цяперашняга Пантыфікату.
“У ХХ стагоддзі Аўтакефальная Праваслаўная Царква падвяргнулася разам з іншымі рэлігійнымі супольнасьцямі жорсткаму перасьледаваньню,- сказаў арцыбіскуп Анастазый. У 1944-1967 гадах зазнавала націскі з боку уладаў, падобным чынам як усе Касьцёлы ва ўсходняй Эўропе. Аж да 1990-га году Царква Альбаніі згнайшлася даслоўна ў “пякельных брамах”. Канстытуцыя краіны забараніла ўсялякія праяўленьні рэлігійнасьці. Жудаснае перасьледаваньне давяло да поўнага зьнішчэньня Царквы. Дзякуючы ласцы і моцы Божай нашая Царква адрадзілася. Цяпер уздымае намаганьні, каб давесьці да Хрыста маладое пакаленьне. Дае таксама дзейны уклад у разьвіцьцё альбанскага грамадзтва. Уздымае ініцыятывы на ніве санітарнае службы, асьветы, сацыяльнае апекі, разьвіцьця сельскае гаспадаркі і культуры”.- сказаў арцыбіскуп Тіраны.








All the contents on this site are copyrighted ©.