2009-12-04 14:26:34

Прэзыдэнт Расіі ў Папы Бэнэдыкта 16


Галоўным здарэньнем 3-га сьнежня ў Ватыкане быў вячэрні візыт Прэзыдэнта Расіі Дмітрыя Медведева. Ён прыбыў у Рым на італьянска-расійскую сустрэчу на вярхах, якой галоўнай мэтаю было зрабіць больш шчыльным эканамічнае супрацоўніцтва. Хаця Прэзыдэнт Медведеў ў Італіі быў ужо тры разы, то з Папам сустрэўся першы раз. Ягоны папярэднік Владімір Пуцін сустрэўся з Бэнэдыктам 16 у сакавіку 2007-га году, а раней два разы з Янам Паўлам ІІ.
У часе аўдыенцыі выказана задавальненьне з добрых адносін паміж Расійскаю Фэдэрацыяю і Апостальскаю Сталіцаю а таксама пацьверджана ўзаемную волю наладжаньня дыпламатычных адносінаў,- чытаем у камунікаце ватыканскага прэсавага бюро. На сёньняшні дзень існуюць ужо афіцыяльныя прадстаўніцтвы ў Рыме і ў Маскве, не маюць яны аднак рангу пасольства.
Апостальская Сталіца наладзіла дыпламатычныя адносіны з былым Савецкім Саюзам 15-га студзень 1990-га году пасьля гістарычнага візыту тагачаснага старшыні Найвышэйшага Савету гэтае краіны Міхаіла Гарбачова ў Яна Паўла ІІ, што адбылося 1-га сьнежня 1989-га году. Ад пачатку аднак кіраўнікі пляцовак абодвух краін ў Маскве і ў Ватыкане выконваюць функцыю “прадстаўнікоў” адпаведна Апостальскай Сталіцы і Расіі
“У часе сустрэчы,- як чытаем далей ў камунікаце ,- была абмеркавана таксама тэма эканамічнае сітуацыі ды замежнае палітыкі, між іншым, у сьвятле Энцыклікі “Карытас ін вэрытатэ”. Папа перадаў Прэзыдэнту Медведеву расійскі пераклад гэтага дакуманту. Кранута таксама пытаньні, якія тычацца міжнароднае бясьпекі і міру. Гаворачы аб сацыяльных і культурных справах, пацьверджана вартасьць сям”і і ўклад веруючых у жыцьцё расійскага грамадзтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.