2009-12-02 14:54:20

Прэзыдэнт Беларусі павіншаваў кардынала Тарчызіё Бэртонэ з 75-годдзем


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардынала Тарчызіо Бэртонэ з 75-годдзем. Як паведаміла інфармацыйнае агенцтва «БелТА», Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі высока ацэньваюць вялікі ўклад кардынала ў паспяховае развіццё супрацоўніцтва паміж нашай краінай і Апостальскай Сталіцай у розных галінах.
Прэзідэнт Беларусі наведваў з візітам Апостальскую Сталіцу ў красавіку 2009 г., дзе сустрэўся са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI. Падчас гэтай сустрэчы была пацверджана зацікаўленасць абодвух бакоў у развіцці далейшых адносінаў. Варта адзначыць, што Аляксандр Лукашэнка асабіста запрасіў Пантыфіка наведаць Беларусь. Тады ж Прэзідэнт сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Яго Cвятасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ.
Кардынал Бэртонэ, у сваю чаргу, сустракаўся з Прэзідэнтам падчас свайго візіту ў Беларусь, які адбываўся летам 2008 г. Тады, звяртаючыся да ватыканскага іерарха, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў факт захавання ў нашай краіне прынцыпаў свабоды веравызнання і мірнага суіснавання рэлігійных канфесій. У ходзе сустрэчы Дзяржаўнага cакратара з Прэзідэнтам была дасягнута дамоўленасць распачаць працу па падрыхтоўцы пагаднення паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Беларусь. Таксама Аляксандр Лукашэнка перадаў праз кардынала Бэртонэ запрашэнне папу Бэнэдыкту XVI наведаць Беларусь.
Паводле Catholic.by







All the contents on this site are copyrighted ©.