Пасланьне Папы Бэнэдыкта 16 на ўрачыстасьць Сьвятога Андрэя ў Канстантынопалі
Пасланьне Патрыярху Барталамею 1-му перадаў у панядзелак 30-га лістапада на Сьвята
Сьвятога Андрэя, кардынал Вальтэр Каспэр, які ўзначальваў ватыканскую дэлегацыю, якая
ўжо 40-ы раз прыбыла да Канстантынопальскага Патрыярхату на патранальныя сьвяткаваньні
ў гонар Апостала Андрэя. Штогоду Канстантынопаль і Рым высылаюць сваіх прадстаўнікоў,-
праваслаўныя на ўрачыстасьць Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Ватыкан, а католікі
30-га лістапада на ўрачыстасьць Сьвятога Андрэя ў Істамбуле. У сваім лісьце да
Патрыярха Сьвяцейшы Айцец спаслаўся дла апошняй пленарнай сэсіі каталіцка-праваслаўнай
камісіі тэалагічнага дыялогу, якая адбылася ў месяцы кастрычніку гэтага году на Кіпры.
На гэтай сэсіі ўзьнята тэму ролі біскупа Рыму ў Касьцёле перашага тысячагоддзя. Бэнэдыкт
16 станоўча ацаніў факт, што міма цяжкасьцяў і недаразуменьняў ўсе Цэрквы, якія прынялі
ўдзел у працах камісіі выказаліся за працягваньнем дыялогу. Папа зьвяртае таксама
ўвагу на братэрства паміж католікамі і праваслаўнымі, якое ўзрасло ў апошніх дзесяцігоддзях. Бэнэдыкт
16 выказаў прызнаньне ў сваім пасланьні духавенству і вернікам Экумэнічнага Патрыярхату
за сьведчаньне Эвангэльлю нават у цяжкіх умовах. Падкрэсьлівае, што ў абліччы што-раз
больш складаных выклікаў, якія стаяць перад хрысьціянамі гэтае сьведчаньне асабліва
патрэбнае. Безумоўна стане больш верагодным, калі пасьлядоўнікі Хрыста будуць у поўным
адзінстве. Пакуль што, калі да яго імкнемся, мы павінны ўжо даваць супольнае сьведчаньне
ў служэньні чалавецтву,- напісаў Бэнэдыкт 16. Нашыя Касьцёлы маюць асабліва бараніць
годнасьць чалавека, пашыраць этычныя вартасьці, ўзмацоўваць справядлівасьць і мір,
змагацца з голадам, ўбоствам і непісьменнасьцю, прызываць да адказнасьці за ахову
прыроды. Папа ўспомніў таксама шматлікія экалагічныя ініцыятывы Патрыярха Барталамея
І-га, ў тым нядаўны сімпозый з цыклу “Рэлігія, Навука а Асяроддзе”, прысьвечаны рацэ
Міссісіпі.