2009-11-30 15:50:00

Пачатак Адвэнту ў Ватыкане


28-га лістапада Вячэрняю ў Базыліцы Сьвятога Пятра Папа Бэнэдыкт 16 даў пачатак сёлетняму Адвэнту, літургічнаму пэрыяду,- ў якім як сказаў пазьней ў казаньні.- мы вучымся адкрываць прысутнасьць Бога і чакаць вечнасьці. У штодзённым жыцьці нам нехапае часу для Бога і для сябе- сказаў Сьвяцейшы Айцец.- Адвэнт запрашае нас, каб мы затрымаліся ў цішыні і адкрылі, што паасобныя здарэньні дня ёсьць знакамі, якія дае нам Бог, праяўленьнем Яго зацікаўленьня кожным з нас. Бог ёсьць прысутным у здарэньнях нашага жыцьця, суправаджае нас і пэўнага дня абатрэ нам нашыя сьлёзы. Пэўнага дня, але не ў далёкай будучыні, ўсё знойдзе сваё ажыцьцяўленьне ў Божым Каралеўстве, каралеўстве справядлівасьці і міру,- сказаў на заканчэньне Папа Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.