2009-11-30 15:49:46

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 29-га лістапада


А паўдні гэтага дня, ў першую нядзелю Адвэнту Папа сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове да іх, перад ейным адгаварэньнем, Бэнэдыкт 16 гаварыў аб значэньні гісторыі збаўленьня, што была паказана ў літургічным цыклу. Пачаты Літургічны Год паказвае Божае дзеяньне ў чалавечай гісторыі, а з другога боку зьмяшчае чалавечае жаданьне і дасьведчаньне, якія паказвае таксама дарога Адвэнту
RealAudioMP3
Сучасны сьвет патрабуе перад усім надзеі. Жадаюць яе народы, якія знаходзяцца на дарозе да разьвіцьця, але таксама гэтыя найбольш разьвінутыя эканамічна. Мы, што-раз больш усьведамляем сабе справу з таго, што знаходзімся на той самай лодцы і ратавацца мусім усе разам. Перад усім усьведамляем сабе, бачачы ўпадак так многіх фальшывых запэўненяў, мы патрабуем надзеі, якая не падманлівае, а гэтую знаходзім толькі ў Хрысьце, які ёсьць, як паведамляе Пасланьне да Гэбрэяў: “ўчора і сёньня, той самы таксама і на вякі”. Госпад Ісус прыйшоў перад вякамі,- сказаў далей Папа.- прабывае цяпер і вернецца ў будучыні. Ён ахоплівае ўсе памеры часу, бо ж памёр і ўваскрос, ёсьць “Жывучым” і падзяляючы з намі чалавечую дачаснасьць, астаецца на заўсёды даючы нам Божую сталасьць. Ёсьць “целам” як мы і “скалою” як Бог. Хто жадае свабоды, справядлівасьці, міру можа ўстаць і паднесьці галаву, таму што ў Хрысьце набліжаецца адкупленьне”.- сказаў Сьвяцейшы Айцец.
На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Папа прывітаў удзельнікаў маршу, які быў зарганізаваны італьянскім Рухам Сямейнае Любові ў сувязі з дыскусіяю на тэму прысутнасьці крыжа ў публічных месцах. Рымская маніфэстацыя, як прыпомніў Бэнэдыкт 16, была выяўленьнем глыбокае любові да Крыжа, пацьверджаньнем яго рэлігійнае, гістарычнае і культурнае вартасьцяў.
Яшчэ Папа спаслаўся да Сусьветнага Дня Барацьбы з Хваробаю СНІД-у, які прыпадае 1-га сьнежня. Сьвяцейшы Айцец ўспомніў асабліва дзяцей і ўбогіх, кранутых гэтаю хваробаю а таксама тых, якія з яе прычыны ёсьць адкіданыя на ўскраіну грамадзтва. Прыпомніў адначасна, што Касьцёл робіць вялікія намаганьні ў барацьбе з хваробаю СНІД-у.








All the contents on this site are copyrighted ©.