2009-11-28 11:54:34

Бэнэдыкт 16 прыняў на аўдыенцыі Прэзыдэнтаў Аргэнтыны і Чылі з нагоды 25-й гадавіны падпісаньня паміж Аргэнтынай і Чылі Tрактату аб прыязьні і міру, што здарылася менавіта ў Ватыкане.


Гэта адбылося дзякуючы пасрэдніцтву Папы Яна Паўла ІІ-га 28 лістапада 1984 года. На чвэрцьстагадовы юбілей у Ватыкан прыбылі сёньня кіраўнікі гэтых краін. Яны былі ўрачыста прынятыя Папам Бэнэдыктам 16-м. У сваім камунікаце адносна гэтай падзеі аргэнтынскія біскупы з падзякай прыпамінаюць,між іншым, што Ян Павал ІІ, ангажуючыся ў 1978-м годзе ў спыненьне аргэнтынска-чылійскага канфлікту па пытаньні дзяржаўных межаў, меў адвагу ўзьняць гэтае цяжкае пытаньне. Ён даручыў падрыхтоўчыя працы кардыналу Антоніо Саморэ. Пасьля шасьці гадоў ягонага хадайніцтва і быў ўрачыста падпісаны, непасрэдна ў Ватыкане, трактат аб дружалюбнасьці і міры паміж абедзьвюма краінамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.