2009-11-28 12:47:34

Абодва прэзідэнты - дакладней, абедзьве,бо жанчыны, - каталіцкага веравызнання. Сваю падзяку за асягненне міру для родных народаў яны склалі, звяртаючыся па далейшую дапамогу да Папы Яна Паўла 2


Cпадарыні Бачалет і Фернандэс памаліліся апаўдні на магіле Папы Яна Паўла 2-га ў гротах базілікі святога Пятра з падзякаю за прадухіленне ўзброеннага канфлікту 25 гадоў таму. Прэзідэнткі гэтых лацінаамерыканскіх краін выпрошвалі пасрэдніцтва памёрлага Папы перад Богам, каб спаслаў доўгатрывалы мір і квітненне іхным радзімам, каб спыніўся туды продаж зброі і міжнародныя інтрыгі, якія напрацягу дзесяцігоддзяў падпальваюць кантынент. А перад тым прэзідэнт Аргентыны Крісціна Фернандэс дэ Кіршнер і прэзідэнт Чілі Мішэль Бачалет Йеріа былі прынятыя Папам Бенедыктам 16 у ягонай бібліятэцы, дзе кожная пагутарыла прыватна. Затым разам з дэлегацыямі адбылася сустрэча з Папам у Клементынскай залі, дзе Бенедыкт 16 звярнуўся да іх з прамовай(Голас папы):" Прад ухіленне ўзброеннага канфлікту -- Трактат аб міры зноў прыклікае ўспамін высокай постаці Папы Яна Паўла 2-га",- адзначыў найперш Свяцейшы Айцец, аддаючы даніну павагі за гэта таксама біскуствам Чылі і Аргентыны і тагачаснаму Дзяржсакратару Ватыкана кардыналу Агасціна Казаролі. "Гэты Трактат дазволіў стварыць атмасферу дружбы і даверу, пераадолеўшы мінулыя падазронасці ,- працягваў далей Папа. -Гэтаму спрыяла таксама каталіцкая традыцыя, якая стаіць у аснове гісторыі, багатай культурнай і духоўнай спадчыны абодвух народаў. Трактат ёсць бліскучым прыкладам перамогі чалавечага духу над варварствам гвалту і вайны." Далей Папа падкрэсліў, што неабходна пастаянна ўважліва доглядаць за працэсам дружбы, пастаянна трываць у дыялогу, знаходзячы неабходныя кампрамісы ва ўвазе інтарэсаў народаў, каб "мір увайшоў у ментальнасць як вашых нацый, так і народаў кантыненту і цэлага свету." Далей Папа крануў праблемы барацьбы з карупцыяй, неабходнасць падвышэння адукацыі.(Голас Папы):" Каталіцкая Царква, якая працягвае на зямлі місію Хрыста, Які памёр на Крыжы , каб прынесці супакой, прымірэнне і збаўленне, хай ўз'ядноўвае ўсіх людзей добрае волі, каб неслі ў свет натхненне згоды."- прыклікаў Бенедыкт 16, паблаславіўшы народы Андаў і Кардыльераў. Ён падзякваў прэзідэнткам за візіт і пажадаў трывалага міру і дружбы між народамі Чылі і Аргентыны, што ўжо прынесла і будзе прыносіць плён інтэграцыі, культурнага і эканамічнага развіцця на карысць усім, хто насяляе іхныя краіны.







All the contents on this site are copyrighted ©.