2009-11-27 14:15:04

Кардынал Сьвёнтэк адзначае 15-годдзе атрыманьня кардынальскага тытулу


Гэты год багаты на юбілеі ў жыцці і пастырскай службе іерархаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Асаблівым ён стаў і для кардынала Казіміра Свёнтка: іерарх адсвяткаваў 95 год жыцця і 70–гадовы юбілей святарства. Сёння, 26 лістапада, арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі, Апостальскi Адмiнiстратар Пінскай дыяцэзіі адзначае 15 гадавіну атрымання кардынальскага тытулу.
З гэтай нагоды калектыў Catholic.by шчыра віншуе кардынала Казіміра Свёнтка і дзякуе за адданае святарскае і біскупскае служэнне! Жадаем Вам, Ваша Эмінэнцыя, маладосці і бадзёрасці духу, моцнага здароўя і шчодрых Божых ласкаў!
Тытул кардынала — найвышэйшую адзнаку, якая можа быць у Касцёле, беларускі іерарх атрымаў 26 лістапада 1994 г. ад Святога Айца Яна Паўла ІІ. У тыя часы Казімір Свёнтэк быў адзіным на тэрыторыі былога СССР, хто атрымаў дадзены тытул, які азначае прызнанне заслугаў не толькі таленавітага святара і біскупа, але і мужнага сведкі веры. Гэта таксама прызнанне пазіцыі Касцёла ў Беларусі і яго ролі ў паўсюдным Касцёле.
Кардынал Казімір Свёнтэк адзначаны таксама спецыяльнай узнагародай Інстытута Паўла VI «Fidei testis» — «Сведка веры» (2004 г.), адзнакай Камандора французскага Ордэна Ганаровага Легіёна (2006 г.) і іншымі ўзнагародамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.