2009-11-26 13:13:56

Францыя падтрымлівае Год Шапэна


Францускі міністар культуры паабяцаў дапамагчы ў папулярызацыі ў Францыі некаторых польскіх падзей, зьвязаных з Годам Фрыдэрыка Шапэна. Фрэдэрык Мітэран, міністар культуры Польшчы Богдан Здраеўскі і дырэктар Вялікага тэатра Вальдэмар Дамброўскі зьявіліся разам на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай 200-годзьдзю з дня нараджэньня кампазытара. Дамброўскі падрабязна распавёў аб праграме Году Шапэна. Сярод іншага, з нагоды дня нараджэньня славутага кампазытара, у Варшаве адбудзецца вілікі канцэрт. Ён будзе трансьлявацца тэлевізійнымі станцыямі ў многіх краінах.
Фрэдэрык Мітэран паабяцаў пераканаць францускія тэлевізійныя станцыі, каб яны паказалі варшаўскі канцэрт. Па словах міністра, таксама балет, прысьвечаны жыцьцю польскага кампазытара, можна будзе паказаць на адным са шматлікіх летніх фэстываляў у Францыі.
Нагадаем, што польскі кампазытар Фрыдэрык Шапэн шмат гадоў пражыў у Францыі й там памёр.








All the contents on this site are copyrighted ©.