2009-11-26 13:14:24

Бярлін. Тут праходзіць жалоба па смерці спадарыні Фэрі фон Ліліенфельд, даследчыцы славянскай культуры і ўсходняга хрысціянства


Тэолаг, якая сабе называла на рускі манер Вера Георгіеўна, ўзначальвала НДІ ўсходніх Цэркваў. "Гогаль як аўтар "Роздуму аб Боскай літургіі"- яе навуковая праца, якая шмат гадоў таму прынесла ёй сусветную вядомасць і распачала дарогу вывучэння заходнімі спецыялістамі менталітэту і асаблівай духоўнасці ўсходняга хрысціянства. Другім значным даследваннем прафесаркі Фэрі фон Ліліенфілд сталася кніга аб асаблівасцях духоўнай спадчыны і адкрыццяў прэпадобнага Ніла Сорскага, ягонага навучання для суайчыннікаў ідэі "разумнага раблення", успрынятага ім на гары Афон. Тут святы пражыў напрацягу некалькіх дзесяцігоддзяў у 16 стагоддзі і прынёс на Русь манаскае жыццё у скітах. Дагэтуль святыя мошчы цудатворніка Ніла хаваюцца ў пабудаванай ім капліцы на рацэ Сора блізка Кірыла-Белазёрскага манастыра - непадалёк ад Масквы.







All the contents on this site are copyrighted ©.