2009-11-25 15:35:31

У Аргэнціне зьявіўся заля імя Янкі Купалы



Нядаўна ў горадзе Сан-Марцін (правінцыя Буэнас-Айрес) адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды надання пратакольнай залі клуба славянскіх эмігрантаў "Бялінскі" ("Белинский") імя Янкі Купалы
У межах мерапрыемстваў, арганізаваных Пасольствам Беларусі ў Аргенціне сумесна з кіраўніцтвам клуба "Бялінскі", былі адкрыты вітрына і памятная дошка, прысвечаныя жыццю і творчасці Янкі Купалы. У зале прадстаўлена пастаянная экспазіцыя ўзораў народнай прыкладной творчасці.
Падчас мерапрыемстваў прадстаўнікі беларускай дыяспары зачытвалі некаторыя вершы Янкі Купалы на іспанскай мове.








All the contents on this site are copyrighted ©.