2009-11-25 15:27:24

Кардынал Бэртонэ: лягчэй выйсьці з эканамічнага крызісу ,чым этычнага


Сусьветная эканоміка патрабуе сёньня большае этыкі, каб выйсьці з крызісу, - сказаў кардынал Бэртонэ. Дзяржсакратар Ватыкану 24-га лістапада сказаў прамову на адкрыцьцё акадэмічнага году на Эўрапэйскім Унівэрсытэце ў Рыме.
Кардынал Бэртонэ падкрэсьліў, што ў апошніх гадах палітыкі забыліся аб сапраўднай натуры фінансаў. Яны па-сутнасьці зьяўляюцца з эканоменымі сродкамі, якія павінны падтрымліваць разьвіцьцё сапраўднае эканомікі. У сітуацыі цяперашняга крызісу трэба прывярнуць эканоміцы здаровую этыку. На думку Дзярсакратара Ватыкану тут трэба ўмяшальніцтва дзяржавы, якая павінна прадухіліць памылкі зробленыя раней. Ён прыпомніў таксама, што ў асноў мадэрнае эканомікі і сацыяльнае дзяржавы ляжыць хрысьціянскі этос. Да яго трэба сёньня вяртацца.- сказаў кардынал Бэртонэ.
Эўрапэйскі Унівэрсытэт у Рыме гэта новая каталіцкая навучальная ўстанова, якою кіруе Зграмаджаньне Легіяністаў Хрыста.








All the contents on this site are copyrighted ©.