2009-11-25 15:22:06

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 25-га лістапада


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьверу.
У сваёй катахэзе Папа пазнаёміў вернікаў з постацямі Гугона і Рышарда, выдатных прадстаўнікоў манатэістычнай тэалогіі, настаўнікаў 12-ці вечнай школы Абацтва Сьвятога Віктара пад Парыжам.
RealAudioMP3 Гугона называна другім Сьвятым Аўгустынам. Адкрыты на розныя дысцыпліны ведаў ды ў шуканьні адносінаў паміж вераю і розумум выдаў энцыкладэдычнае апрацаваньне кампэндыюма сьвецкіх навук і тэалогій пад загалоўкам “Дыдаскалён”. Гэта найбольш усебаковы аўтар тэалагічнай схалястыкі. Даручаў інтэрпрэтаваць Біблію адобрываючы яе гістарычна-літаратурны, алегарычны і маральны сэнс. У гісторыі збаўленьня чалавека.- сказаў далей Папа ў сваёй сёньняшняй катахэзе.- ўказваў на сілу Божага Правіду, дзеяньне Сьвятога Духа і значэньне Сьвятых Сакрамантаў. Гугон ёсьць аўтарам многіх трактатаў з абьёму філязофіі і тэалогіі.
Вучням і наступнікам Гугона быў Рышар, ігумен Абацтва Сьвятога Віктара. – працягваў Сьвяцейшы Айцец. У сваіх творах клаў націск на вывучэньне Сьвятога Пісаньня і яго алегарычную інтэрпрэтацыю. Заахвочваў разьвіваць цноты, дзякуючы якім магчыма дайсьці да абажаньня Бога. Навучаў аб гэтым у тэкстах прысьвечаных постаці Бэніяміна са Старога Запавету і ў трактаце аб Сьвятой Тройцы. Гаворачы аб дасканаласьці Божых Асоб падкрэсьліваў значэньне любові з якой ўзыходзіць адзінства. У духу яго навучаньня трэба пажадаць.- сказаў на заканчэньне Бэнэдыкт 16.- каб адзінства і любоў былі прыкладам для кожнай чалавечай супольнасьці, кожнай грамадзкасьці, кожнай парафіі, асабліва для сям”і.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.