2009-11-24 13:51:52

Мінск. “Подых вечнасці ў лёсе маёй Беларусі”-так называецца сёлятні штогадовы семінар студэнтаў ВНУ краіны , які пройдзе 4-9 снежня на блаславенства Мітрапаліта Слуцкага і Мінскага Філарэта


Такім чынам, праваслаўная Царква Беларусі зноў запрашае студэнтаў любога ВНУ разам паразважаць аб духоўных каштоўнасцях нацыі і сумесна намагчыся памнажаць іх. Для ўдзелу неабходна мець афіцыйнае напраўленне адміністрацыі ВНУ. Аб жаданні неабходна паведамляць на адрас:info@minds.by ці па тэлефоне 8-01562 -.=96791; =96822 =;9679.
Семінар пройдзе на базе Мінскай духоўнай Акадэміі імя асветніка Кірылы Тураўскага ў старажытнай Жыровіцкай абіцелі. Гэты восьмы па ліку семінар запрашае па аднаму прадстаўніку ад ВНУ Беларусі і прапануе з дзясятак тэм для раскрыцця і разважання. Можна, дарэчы,прапанаваць і ўласную тэму у ракурсе духоўнага і грамадскага роздуму. Прамова павінна трываць на семінары не больш за 15 мінут, можа мець мультымедыйнае аздабленне. Адрас Жыровіцкага манастыра: пасёлак Жыровічы, вул. Саборная,55. Традыцыйна ўдзельнікі семінара рыхтуюць разам канцэрт, так што варта ўзяць інструманты з сабою. Арганізатары бяруць усе выдаткі на сябе, уключаючы аплату за праезд да манастыра з любога пункту Беларусі. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у дацэнта пратаіярэя Аляксандра Балотнікава. Акрамя акадэмічных тэлефонаў падаецца і сотавы: 029=6277957
 







All the contents on this site are copyrighted ©.