2009-11-23 14:14:53

Кіраўнік Англіканаў быў прыняты Папам Бэнэдыктам 16


У суботу 21-га лістапада Сьвяцейшы Айцец прыняў на аўдыенцыі арцыбіскупа Кантэнбэры Рована Вільямса. Прымас Англіканскае Супольнасьці прыбыў у Рым на канфэрэнцыю прысьвечаную кардыналу Вільлебрансу, вядомаму экумэністу.
Як паінфармавала Ватыканскае Прэсавае Бюро, размова Папы з Прымасам засяродзілася на выкліках, якія стаяць на пачатку новага тысячагноддзя перад усімі хрысьціянскімі супольнасьцямі ды аб неабходнасьці супольнага дзеяньня і сьведчаньня ў вырашэньні гэтых заданьняў. Узьнята таксама пытаньні, што спалучаныя з апошнімі здарэньнямі ў каталіцка-англікансікх адносінах. Бэнэдыкт 16 ды арцыбіскуп Вільлямс выказалі супольнае жаданьне працягваць і ўзмацоўваць экумэнічныя адносіны ў пэрспэктыве прадбачанае сустрэчы камісіі, якая падрыхтоўвае трэці этап міжнароднага тэалагічнага дыялогу абодвух бакоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.