2009-11-21 12:48:10

У суботу 21-га лістапада ў Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з больш за 260-ю стваральнікамі мастацтва


Артысты былі розных веравызнаньняў, хаця самазразумела католікі былі ў большасьці. У сваёй прамове да іх Папа сказаў, што цераз гэтую сустрэчу жадае аднавіць прыязьнь паміж Каталіцкім Касьцёлам а сьветам мастацтва, прыязьнь, якая ўзмацоўвалася ад даўна, бо хрысьціянства ад самых пачаткаў добра разумела вартасьць мастацтва.
Далей Бэнэдыкт 16 прыпомніў Пісьмо, якое Папа Ян Павал ІІ накіраваў да артыстаў з нагоды Вялікага Юбілею 2-х тысячнага Году. Той самы Папы 25-ць гадоў таму назад абвясьціў Патронам Артыстаў Бласлаўлёнага Анджэліко, паказваючы ў ім мадэль дасканалае гармоніі паміж вераю а мастацтвам. Мая думка- працягваў Сьвяцейшы Айцец сваю прамову да артыстаў,- накіроўваецца да дня 7-га мая 1964-га году. У гэтым самым месцы адбылася сустрэча Папы Паўла 6-га з артыстамі. Словы, якія Павал 6-ы накіраваў да артыстаў яшчэ і сёньня кранаюць сэрцы ды інталект, калі сказаў: “мы патрабуем вас. Нашае служэньне патрабуе вашага супрацоўніцтва, таму што нашае служэньне гэта абвяшчаць, зрабіць адкрытым і зразумелым духоўны сьвет, нябачны, значыць Бога. І ў гэтым вы ёсьць,- як сказаў Павал 6-ы, настаўнікамі. Гэта вашая прафэсія, вашая місія.”.
Гэтая гістарычная сустрэча, сказаў Бэнэдыкт 16 да артыстаў, адбылася тут, у гэтым санктуарыі веры і чалавечай творчасьці. Гэта не прыпадак, што мы знаходзімя менавіта ў гэтым месцы, каштоўным дзеля сваёй архітэктуры. Тут працы вялікіх мастакоў Пэруджыно, Боттічэльлі, Джынландаё, Косімо Росэльлі, Люка Сынёрэльлі ды іншых, але перад усім Міхаланджэлё Буонаротті, які тут пакінуў надзвычайныя творы ва ўсёй гісторыі мастацтва.
Бэнэдыкт 16 затым зноў вярнуўся да Пасланьня Папы Яна Паўла ІІ да Артыстаў, у якім сьцвярджае, “што для перадаваньня пасланьня Хрыста, Касьцёл патрабуе мастацтва”, але затым Папа хутка задае пытаньне: “Але ці мастацтва патрабуе Касьцёла?, падказваючы артыстам адшукаць ў рэлігіі, ў хрысьціянстве крыніцу адноўленага ды абгрунтаванага натхненьня.
На заканчэньне сваёй прамовы таксама і Папа Бэнэдыкт 16 зрабіў заклік да артыстаў сказаўшы: “Вы ёсьць, цераз сваё мастацтва, абвяшчальнікамі ды сьведкамі надзеі для чалавецтва. Ня мейце страху абьяўляць сябе з першаю і апошняю прыгажосьцю, весьці дыялог з веруючымі, з якімі вы ёсьць пілігрымамі ў сьвеце і ў гісторыі да Бясконцай Прыгажосьці! Вера нічога не адымае ад вашага генія, ад вашага мастацтва, але наадварод ажыўляе ды павышае, заахвочвае вас пераўзыходзіць парог ды абмяркоўваць апошнююды канчатковую мэту, сонца без захаду, якое асьвятляе і робіць прыгожым цяперашні пэрыяд.








All the contents on this site are copyrighted ©.