2009-11-21 12:50:25

Масква. Патрыярх Кірыл у прывітанні да ўдзельнікаў Канфярэнцыі "Тоесамасць каштоўнасцей для Еўропы" падкрэслівае, што хрысціянства не можна разбурыць, не знішчыўшы ўвесь еўрапейскі свет і яго ідэнтычнасць.


Сваю думку Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі накіраваў у Венэцыю, дзе на ініцыятыву Еўрапейскай народнай партыі быў зарганізаваны форум. Свяцейшы праваслаўны Патрыярх адзначыў, што самое існаванне і плён перспектываў Еўропы напрамкі залежыць ад яскравага адказу на пытанне аб пункце адпраўлення еўрапейства. П.Кірыл раіць удзельнікам нарады найперш зразумець, што з'яўляецца стрыжнем - асноваю быцця і аб'ядноўваючым пачаткам для шматлікіх народаў Старога кантыненту. Толькі так можна пераадолець культурныя розніцы між імі і знайсці натхненне для стварэння агульнае прасторы даверу і ўзаемадапамогі. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі падкрэслівае, што менавіта хрысціянства дала Еўропе каштоўнасны базіс, яе ідэю. Немагчыма усвядоміць змест і матор развіцця Еўропы, культурны код кожнага з яе этнасаў па-за рамкамі хрысціянскай традыцыі. Таму і на будучыню кожная фаза будовы Агульнага Еўрапейскга Дома не можа абысціся без абапёры на хрысціянскае сведчанне. У звароце да заходнееўрапейскіхз дзеячаў, Яго Свяцейшаства Кірыл падкрэслівае, што роля Цэркваў - садзейнічаць атмасферы міжкультурнай і міжрэлігійнай згоды, сацыяльнай салідарнасці, прысутнасці духоўнага вымярэння ў сістэме грамадскіх адносінаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.