2009-11-20 12:42:48

У Беларусь без візаў


Бліжэйшыя два гады могуць стаць бязьвізавымі для турыстаў, якія прыяжджаюць у Беларусь з краінаў Эўрапейскага Зьвязу. Пра гэта заявіў намесьнік міністра спорту й турызму Чэслаў Шульга на паседжаньні Гарадзенскага гарвыканкаму.
Па словах Шульгі, “існуе зразуменьне з боку зацікаўленых ведамстваў і дзяржаваў”. Канчатковае рашэньне будзе прынятае ў бліжэйшы час. Адмена візаў для эўрапейскіх турыстаў дазволіць актывізаваць турызм, вырашыць таксама некаторыя праблемы пры рэалізацыі міжнародных турыстычных праектаў. На ўвядзеньне бязьвізавага руху быццам бы згаджаюцца ворганы бясьпекі й прэзыдэнт Лукашэнка. Першыя могуць скарыстацца новымі правіламі жыхары памежных рэгіёнаў Польшчы й Летувы. Рашэньне будзе дзейнічаць цягам двух гадоў.
Варшава й Вільня дамовіліся ўжо зь Менскам пра ўвядзеньне бязьвізавага руху ў 50-кілямэтровай памежнай зоне.








All the contents on this site are copyrighted ©.