2009-11-20 12:42:25

Тураў. Старажытны беларускі горад над прытокамі Прыпяці - Яздай і Струменню - будзе мець новы праваслаўны кафедральны сабор. Будаўніцтва паблаславіў Патрыярх Кірыл.


У спецыяльным пасланні Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі разам са святымі словамі блаславенства прыклікае ўсіх, "кому дорого духовное наследіе Святой Русі", дапамагчы будаваць гэты храм у гонар асветнікаў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх. Ужо распачатыя падрыхтоўчыя працы для будоўлі. Тураў прыпамінаецца ў "Повести временных лет" 980-м годам закладання. Яшчэ вікінгам быў вядомы шлях ад Прыпяці праз Днепр у Чорнае мора, і адтуль да Другога Рыма - Канстантынопаля. Тураўская праваслаўная епархія - адна са старэйшых ва Ўходняй Еўропе разам з Кіеўскай, Полацакай, Наўгародскай и Чарнігаўскай. Да нашых часоў дайшлі рэшткі Тураўскага храма 12 стагоддзя. Памеры і прыгажосць яго пераўзыходзілі многа Полацкія храмавыя збудаванні тае эпохі, што гаворыць аб вялікім значэнні для хрысціянсва старажытнага Турава. Храм быў разбураны у выніку Карпацкага землятрусу 1230 года, што даказана археолагамі на матэрыялах раскопак.







All the contents on this site are copyrighted ©.