2009-11-20 12:44:00

З Віцебска паведамілі, што праваслаўная Царква правяла тут семінар па музычнай тэрапіі для дзяцей з псіхафізічнымі асаблівасцямі.


Яго назвали "Ты - унікальны". Сама назва акрэслівае напрамак намаганняў святароў, катэхізатараў, настаўнікаў і выхавацеляў для адаптацыі дзяцей, прыняцця іхняга стану як спецыяльнага, імі самімі, а таксама усімі , хто навокал, пачынаючы з бацькоў. Адказны сакратар Саюза сястрынстваў міласэрднасці беларускай праваслаўнай Царквы Алена Зянкевіч расказала журналістам аб станоўчым вопыце лячэння дзетак з дапамогай музыкі. Прыдстаўнікі Віцебскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, Стакгольмскай царквы са Швэцыі, міжнароднага грамадскага аб'яднання "Свет без межаў" выказваліся адносна палепшання клімату ў грамадстве ў адносінах да дзетак-інвалідаў. Практычныя прыклады прывёў таксама вікарны епіскап Віцебскай праваслаўнай епархіі ўладыка Пётр. Усе 70 удзельнікаў канфярэнцыі станоўча ацанілі працы за практычныя рэкамендацыі па дапамозе рэспубліканскай педыятрычнай службе.







All the contents on this site are copyrighted ©.