2009-11-19 14:06:54

Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі: Ватыкан блізкі але адначасова і далёкі


Старшыня Аддзяленьня Вонкавых Кантакаў Маскоўскага Патрыярхату выказаў памёркоўны аптымізм у справе магчымае сустрэчы Папы Бэнэдыкта 16 з Патрыярхам Кірылам. Адначасна ён засьцярог, што на цяперашні момант да такой сустрэчы не можа дайсьці і ніхто не вядзе падрыхтовак у гэтым напрамку. Арцыбіскуп Іларыён у часе сустрэчы з замежнымі журналістамі выказаў таксама “поўную салідарнасьць з Ватыканам і урадам Італіі ў справе прысутнасьці крыжоў у школах”.
“Сёньня прыбліжаемся да хвіліны, калі стане магчымаю сустрэча Папы з Патрыярхам. На сёньняшні дзень немагчыма сказаць аб канкрэтных планах і падрыхтоўках, аб месцы і даце такой сустрэчы, хаця абодва бакі жадаюць яе”,- сказаў арцыбіскуп Іларыён.
Праблемаю, якая гэтую сустрэчу затрымлівае, ёсьць паводле праваслаўнага ерарха “парушэньне раўнавагі веравызнаньня на Заходняй Украіне ў 1990-м годзе цераз экспансію Вуніятаў”. Каталіцкі празэлітызм, значыць навяртаньне праваслаўных на каталіцызм на “канаічных землях рускага праваслаў”я” паводле Ілярыёна “становіць цяпер меншую праблему чым 10-ць гадоў таму назад”.
Арцыбіскуп Ілярыён выказаў прызнаньне для цяперашняга Папы Рымскага за ягоны традыцыяналізм і ўстрыманасьць адносна візыту ў Расію. “Зараз пасьля выбару на сустрэчы з Мітрапалітвам Кірылам, цяперашнім Патрыярхам, Бэнэдыкт 16 адмовіўся з планаў прыезду у Расію”,- падкрэсьліў арцыбіскуп Ілярыён.
На канец ён выказаў надзею, што новы Патрыярх будзе працягваць праваслаўна-каталіцкі дыялог, так як гэта ён рабіў будучы старшынёю Аддзяленьня Вонкавых Адносінаў Маскоўскага Патрыярхату.








All the contents on this site are copyrighted ©.