2009-11-19 14:07:19

Малітва Тэзэ ў Менску: зьбіраемся, каб адкрываць для сябе крыніцу жыцьця


12 лістапада 2009 г. у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася супольная малітва, якую ўзначаліў брат Георг з экуменічнай супольнасці Тэзэ (Францыя).
«Для мяне вялікая радасць маліцца сёння тут з вамі, — адзначыў брат Георг пасля супольнай адарацыі крыжа. — У наш час многія людзі задаюць сабе пытанне: дзе ж тая крыніца, з якой мы можам чэрпаць сілы? Многіх маладых людзей турбуе будучыня — іх асабістая і ўсяго грамадства ў цэлым. І таму вельмі важна, што сёння мы разам сабраліся тут, каб выказаць надзею, якая знаходзіцца ўнутры нас. Мы верым у існаванне Божага валадарства, і наша надзея абапіраецца на тое, што Бог давярае нам сведчыць пра яго любоў. А ўрыўкі з Евангелля, зачытаныя падчас малітвы, заклікаюць нас не баяцца ў гэтай Божай справе».
Пасля малітвы маладыя людзі разам прагледзелі відэаролік, прысвечаны XXXII Міжнароднай сустрэчы еўрапейскай моладзі, што сёлета будзе праходзіць з 29 снежня 2009 г. па 2 студзеня 2010 г. у Познані (Польшча) і якую традыцыйна арганізоўваюць браты з супольнасці Тэзэ.
Напрыканцы сустрэчы прысутная моладзь мела магчымасць пагутарыць і падзяліцца сваім духоўным вопытам за кубкам гарбаты.








All the contents on this site are copyrighted ©.