2009-11-18 14:08:18

Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 18-га лістапада


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьверу.
У сваіх папярэдніх катахэзах Сьвяцейшы Айцец пазнаёміў вернікаў з некаторымі аспэктамі сярэдневяковай тэалогіі. Вера людзей гэтага пэрыяду праяўлялася не толькі ў разьвіцьці думкі але таксама цераз чароўную архітэктуру і мастацтва.
RealAudioMP3
Прыкладам гэтага ёсьць Хрысьціянскія Катэдры раманскага і гатыцкага стылю, будаваныя на працягу 3-х стагоддзяў, пачаўшы ад ХІ асабліва ў Францыі, Італіі і Нямеччыне. Будаўнікі Цэркваў у раманскім стылі,- сказаў Папа ў сваёй сёньняшняй катахэзе,- аб логодных каменных скляпеньнях ды строгіх мурах давалі вялікую ўвагу таму, каб узбуджалі яны моцныя ўражаньні ў душах вернікаў, якія мелі весьці іх да аскезы, пазбяганьня зла ды практыкаваньня цнотаў. Разьбы гэтага пэрыяду гэта найчасьцей прадстаўленьне Хрыста-Суддзі, ў акружэньні постацяў з Апакаліпсіса. Цэрквы у гатыцкім стылі характэрныя спічастасьцю архэалагічных карон і вялікаю колькасьцю сьвятла- працягваў Сьвяцейшы Айцец. Спічастасьць запрашала да малітоўнага ўздыму і мела быць знакам тугі душы за Богам. Вялікія вокны маглі быць аздобленыя вітражамі, якія прадстаўлялі біблійныя сцэны з жыцьця Сьвятых, мелі адукацыйны характар. Катэдры апрача таго, што ёсьць знакам еднасьці ўсіх членаў Касьцёла, кожнага стану, якія былі заангажаваныя ў супольную працу на Божую хвалу, ёсьць таксама сімбалям гармоніі паміж вераю і мастацтвам у шуканьні прыгажосьці, якая мае сваю крыніцу і ажыцьцяўленьне ў Богу,- завершыў сваю катахэзу Бэнэдыкт 16.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.