Стамбул. Адсюль, з Канстантынопальскай сядзібы Сусветны праваслаўны Патрыярх Барталамей
заклікаў стварыць на Прынцавым востраве Цэнтр аховы навакольнага асяроддзя і міра.
Прынцавы (Бююкада)- найбольшы востраў архіпелагу названы галавою праваслаўя месцам
стварэння царкоўнага навукова-даследчага і асветніцкага цэнтра. Нават ёсць памешканне
- гістарычны будынак дзіцячага праваслаўнага прытулку, зачыненага турэцкімі ўладамі
ў 1971 годзе. Цяпер чакаецца на ягоны зварот Канстантынопальскай Царкве на аснове
рашэння Еўрапейскага трыбунала. Па плане Сусветнага Патрыярха, установа будзе мець
даследчы характар. Тэолагі і іншыя, вузкія навукоўцы засяродзяцца на праблемах экалёгіі
і неабходных этычных пераменах у паводзінах людзей - як асоб, так і груп адказных
прадстаўнікоў палітычнага, навуковага, аграрнага і прамысловага свету. Прынцавы востраў
- адзін з найбольшых у архіпелагу . У візантыйскі і атаманскі перыяд сюды ссылалі
венцаносных асоб, каб аддаліць ад спраў і трымаць у блізкасці. Цяпер гэтыя астравы
Мармуровага мора насупраць Стамбула, дзе няма аніякага транспарту, акрамя парому,
аслянят і веласіпедаў, ёсць найбольш экалагічна чыстыя, дык cталіся месцам шыкоўнага
адпачынку. Акрамя турэцкіх мусульманаў, астравы насяляюць хрысціяне розных абрадаў
і юдэі.