2009-11-16 16:45:45

У панядзелак 16 лістапада Бэнэдыкт 16 быў з візытам у сядзібе ФАО ( ААН да спраў прахарчаваньня сьвету і сельскае гаспадаркі)


У Рыме пачалася трохдзённая сустрэча на вярхах гэтае арганізацыі, ў якой прыймаюць удзел 60-т кіраўнікаў дзяржаваў ды ўрадаў. Разам з імі над стратэгіяю барацьбы з голадам у сьвеце задумваюцца тысячы дэлегатаў са 190-а краін сьвету. Сёньня яны з зацікаўленьнем выслухалі прымову Папы Бэнэдыкта 16-га. Голад ёсьць найбольш бязлітасным і найбольш канкрэтным прыяўленьнем убоства. Немагчыма ўжо даўжэй не заўважаць, што голад набірае што-раз большых памераў.. RealAudioMP3
Міжнародная супольнасьць ў гэтых гадах змагаецца з цяжкім фінансава -эканамічным крызісам. Статыстыка сьцвярджае драматычны ўзрост голаду на сьвеце. Папа палемізаваў з тэзісам, што прычынаю голаду ёсьць пастаянны ўзрост лічбы жахароў нашага зямнога шару. На думку Бэнэдыкта 16, планета можа пракарміць ўсіх жыхароў і сёньня і заўтра. Аб праўдзівасьці гэтага тэзісу сьведчыць сыстэматычнае нішчэньне харчоў, каб іх цэны не паніжаліся. З другога боку,- дадаў Сьвяцейшы Айцец,- трэба супрацівіцца “пэўным формам датацыі, якія парушаюць раўнавагу ў сэктары сельскае гаспадаркі” ды “мадэлям харчаваньня, настаўленых толькі на спажывецтва”, але перад усім “эгаізму, які дапускае да таго, каб спэкуляцыя кіравала рынкам збожжа,а харчы прызнаваліся за такі самы тавар, як іншыя”.
Цытуючы некалькі разоў сваю Энцыкліку “Карытас ін вэрытатэ” Бэнэдыкт 16 сьцвердзіў, што не траціць надзеі на тое, што “дарога салідарнасьці адносна бедных краін можа стацца таксама дарогаю развязкі цяперашняга глабальнага крызісу”.Папа перасьцярог перад пагрозаю згоды з думкаю, што голад ёсьць чымсьці структуральным, “складоваю часткаю сацыяльна-палітычнай рэчаіснасьці найслабейшых краін, прадметам пачуцьця зьнеахвочаньня ці проста абыякавасьці”. Так ня ёсьць і так не павінна быць,- сказаў Папа,- дадаючы, што адказам на пытаньне, чым трэба кіравацца ў нясеньні дапамогі патрабуючым, ёсьць “супольная прыналежнасьць да адзінай чалавечай сям”і, значыць салідарнасьць, “гатоўнасьць ўзяць на сябе канкрэтную адказнасьць ісьці насуперак некаторых несправядлівых патрабаваньняў іншых, каб спрыяць разьдзяленьню абапёртаму на любові”.
“Калі маецца на мэце адстараненьне голаду,- працягваў Бэнэдыкт 16.- дзеяньні на міжнародным узроўні павінны не толькі спрыяць ураўнаважанаму разьвіцьцю і палітычнай стабілізацыі, але шукаць таксама новыя фактары, абавязкова этычныя, законныя і эканамічныя, якія ў стане даць пачатак супрацоўніцтву ў карысьць стварэньня партнёрскіх адносін паміж краінамі, што знаходзяцца на розных ступеньнях разьвіцьця,- ўказаў Сьвяцейшы Айцец. Ужо ў першым дні прац мае быць зацьверджана супольная заява, ў якой яе падпісчыкі забавязваюцца ўзьняць неадклоадныя захады па прадухіленьню голаду на сьвеце. Паводле дадзеных ФАО, лічба галадаючых на сьвеце не была ніколі так вялікаю, як сёньня: амаль 1.2 мільярда асоб галадае. Каб затрымаць пашыраньне голаду, трэба выдаткоўваць на год каля 30-ці мілярдаў эўра.








All the contents on this site are copyrighted ©.