2009-11-14 12:31:52

Ізраіль дыскрымінуе рэлігійныя й нацыянальныя меншасьці /.polskieradio.pl/



Ізраіль дыскрымінуе рэлігійныя й нацыянальныя меншасьці, ды іншыя, чым артадаксыйны, патокі юдаізму - гэта вынікае са штогадовага дакладу аб рэлігійнай свабодзе ў сьвеце. Дакумэнт апублікаваў амэрыканскі Дзярждэпартамэнт.
Ізраіль дыскрымінуе мусульман, хрысьціян, Сьведак Еговы, Рэфармаваных габрэяў,  бэдуінаў і жанчын, - гаворыцца ў дакладзе. На думку аўтараў, аб дыскрымінацыі сьведчыць тое, што больш за 300 тысяч імігрантаў, якія, у адпаведнасьці з рабінскім законам, не зьяўляюцца габрэямі, ня могуць у Ізраілі браць шлюбы й разводзіцца.  Яны ня могуць таксама быць пахаваныя на габрэйскіх могілках.
Па дадзеных Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША, Ізраіль не забясьпечвае абароны сьвятых для хрысьціян і мусульман месцаў. Закон 1967 году прадугледжвае, што дзяржава павінна клапаціцца аб усіх такіх месцах.
Дзярждэп ЗША разглядае гэтыя дзеяньні як непрымальныя й  рэкамэндуе, каб ізраільскі ўрад зьмяніў палітыку ў гэтым пляне.








All the contents on this site are copyrighted ©.