2009-11-14 12:24:58

Рым. Папа Бенедыкт 16 накіраваў прывітанне ўдзельнікам семінара "Спорт, выхаванне, вера - новы сезон каталіцкага спартовага руху"


У сваім слове Папа падкрэслівае, што спорт з'яўляецца важным аспектам не толькі фізічнага развіцця, але ўплывае на станаўленне асобы чалавека. Ён можа дапамагчы святарам, манахам і манашкам, свецкім католікам ставацца моцнымі і добрымі выхавацелямі і настаўнікамі. Прыпамінаючы ўласныя словы да ўдзельнікаў сёлетняга Чэмпіянату свету па плаванню, Папа кажа:" Калі спортам займацца з поўным самаадаваннем і этычнаю ўвагай, то ён стаецца, асабліва для маладых, арэнаю здаровага прафесіяналізму і фізічнай дасканаласці, школаю чалавечых і духоўных каштоўнасцей, выбраным сродкам асабовага ўзрастання і кантакту з грамадствам". Цяпер Свяцейшы Айцец падкрэслівае неабходнасць з боку Царквы весці спартовую дзейнасць моладзі, выяўляючы станоўчыя бакі таксама і парфесіяналаў-спарцменаў. Гэта - здаровы дух шчырага спаборніцтва, смеласць і трываласць асягнуць намечанай мэты. У той жа час Папа не забываецца папярэдзіць і пра пранікненне адмоўных тэндэнцый таксама ў спорт: выкарыстанне допінгаў, перасільванне натуральных спосабаў развіцця і стымуляцыі роставых здольнасцей чалавечага цела, асабліва ў дзіцячым і падлеткавым узросце. Дык трэнеры і настаўнікі фізвыхавання - католікі пакліканыя дапамагаць моладзі развіць спартовы талент у рэчышчы хрысціянскай маральнасці і чалавечае дабрыні, што дапамагае спеласці асобы ў цэлым. Ліст адрасаваны кардыналу Станіславу Рылко, старшыні Папскай рады па справах свецкіх - арганізатару семінара










All the contents on this site are copyrighted ©.