2009-11-13 14:10:55

Кінарэжысёр Зануссі сустрэнецца са студэнтамі-тэолагамі


Вядомы польскі рэжысёр Кшыштаф Зануссі арганізуе творчую сустрэчу са студэнтамі ў Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ. Сустрэча пройдзе ў межах XVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» і дыскусійна-тэалагічнага клуба Інстытута тэалогіі і прымеркавана да мастацкай выставы Андрэя Смоляка «Шлях да веры».
Сустрэча з кінарэжысёрам адбудзецца 15 лістапада 2009 г. у 15.00 (аўд. 307) па вул. Незалежнасці, 24.
Кшыштаф Зануссі — вядомы польскі кінарэжысёр, лаўрэат Канскага кінафестывалю ў намінацыі «Рэжысёр» (1980 г.), уганараваны спецыяльным прызам Венецыянскага кінафестывалю (1982 г.), галоўным прызам Венецыянскага кінафестывалю (1984 г.), Царскасельскай мастацкай прэміяй (2004 г.), ордэнам князя Яраслава Мудрага V ступені (2009 г.), Міжнароднай прэміяй «Балтыйская зорка» (2009 г.).
За гады сваёй творчай дзейнасці кінарэжысёр зняў звыш 50 высокамастацкіх стужак.

Паводле Catholic.by








All the contents on this site are copyrighted ©.