Лурд. У гэтым славутым Багародзічным сантуарыі праходзіць Пленарная Асамблея французскіх
біскупаў.
"Еўропа павінна заўсёды заставацца на чале развіцця і быць сапраўднай абаронцай
правоў чалавека!" Арцыбіскуп Парыжа кардынал Андрэ Вэн-Труа ў сваім слове падкрэсліў
адказнасць Еўропы за лёсы чалавецтва і цяпер, праз 20 год пасля падзення Бярлінскай
сцяны, найхутчэйшую неабходнасць весці Ўсходнюю Еўропу да агульнаеўрапейскіх стандартаў.
Натхняць працу біскупстваў павінна ідэя, што неабходна мець больш справядлівасці ў
саміх заходніх грамадствах, якія не могуць абмяжоўвацца толькі заклікамі аб лепшым
размеркаванні людскіх рэсурсаў, не аддаючы справаздачы ў тым, што ў Еўропе яны ня
ёсць неабмежаваныя." Больш спарвядлівасці , - зазначыў кардынал, - вымушае мець храбрасць
і цвярозы лад жыцця і погляду. Гэтыя выклікі, якія маюць нашы грамадствы, не могуць
разглядацца толькі з пункту гледжання французскіх інтарэсаў. Яны знаходзяцца ў цэнтры
палітычных рашэнняў усяе Еўропы і вызначаюць адказнасць Еўропы ў адносінах да астатняга
свету". Прэзідэнт Французскай Біскупскай Канфярэнцыі сярод іншых пытанняў звярнуў
увагу сваіх субратоў на праблемы Афрыкі і гістарычную адказнасць перад ёю."Мы пакліканы
служыць агульнаму развіццю кантыненту, прычым, у павазе да афрыканскіх традыцый",-
сказаў кардынал Вен -Труа.