2009-11-11 15:47:07

Ватыкан. Тут праходзіць Тыдзень астрабіялогіі.


Упершыню ў гісторыі навука аб існаванні жыцця на іншых планетах абмяркоўваецца не толькі навукоўцамі і фантастамі, але й святаслужыцелямі. Папская Акадэмія навук сумесна з Ватыканскай абсэрваторыяй арганізавалі сустрэчу тэолагаў і бліскучых астраномаў сучаснасці ў рамках Міжнароднага году астраноміі. Кардынал Джаванні Лайола перадаў прывітанне Папы Бенедыкта 16 удзельнікам разважанняў аб магчымасці разумнага жыцця за межамі планеты Зямля. Кардынал папярэдзіў, што ў гэтым рэчышчы ня можа быць аніякай фантастыкі ці нават містыкі. Толькі канкрэтныя факты навуковага доследу. "У навуковым пошуку нішто не можа застрашваць, пакуль гэта праўдзіва". Чалавецтву вядома аб існаванні прыкладна паўтысячы зорак, вакол якіх круцяцца планеты. Сярод іх можа быць і падобная на Зямлю. Сёння дырэктар Ватыканскай абсерваторыі, якая мае шмат стагоддзяў за плячыма і пакаленні даследчыкаў -тэолагаў, айцец-езуіт Фунес удакладніў, што астрабіялёгія вывучае нават магчымасць існавання жыцця ў самой нашай Сонечнай сісітэме. Пакуль аніякіх дакладных дадзеных чалавецтва не мае. Мэта распачатага Тыдня - вывучэнне асягненняў гэтай галіны навукі, ува што цяпер прыцягнутая і Сусветная Царква. У Рыме навукоўцы пардставяць найбольш сучасныя вынікі даследванняў гэтага напрамку. "Няма аніякіх доказаў існавання разумовага жыцця за межамі Зямлі, - паяснівае айцец Фунес.- Тым ня меньш,АСТРАБІЯЛАГІЧНЫЯ ПРАГРАМЫ, праводзімыя урадамі і навуковымі калектывамі, накіраваныя на спробу атрымаць сігналы ад цывілізацый, больш развітых за чалавечую. Значыцца, падобная цывілізацыя павінна была б мець значна больш высокую тэхналогію за земскую. Дагэтуль няма аніякага выніку такога пошуку. Астрабіялогію дырэктар Ватыканскай абсерваторыі назваў "мяжой навук". Некаторыя раздзелы біялёгіі аб магчымасці выжывання відаў жывых істот у экстрэмальных умовах (напрыклад, на глыбіні акіяну) дазваляюць рабіць гіпотэзу, што ў прынцыпе жыццё можа мець месца і на іншых планетах. Як падкрэслівае прафесар айцец Фунес, калі б гэта пацвердзілася, можна было б падыйсці да таямніцы Стварэння і развіцця жыцця і на Зямлі.







All the contents on this site are copyrighted ©.