2009-11-09 14:40:32

Візыт у Інстытуце Паўла 6-га ў Кончэсыё ды у сам горад


Пасьля абеду ў нядзелю 8-га лістапада Бэнэдыкт 16 прыбыў да роднае мясцовасьці Джованьні Баттіста Монтіні. Там адведаў дом будучага Рымскага Папы ды Інстытут Паўла 6-га важнага міжнароднага цэнтра студыяў і дакумэнтацыі.
У сваёй прамове Папа засяродзіўся на выхаваўчым значэньні навучаньня Паўла 6-га. “Джованьні Баттіста Монтіні клаў вялікі націск на фармацыю моладзі, каб зрабіць яе здольнаю да супастаўленьня з сучаснасьцю, часта цяжкай ці проста крытычнай, але заўсёды канстурктыўнай і якая патрабавала дыялогу-- паясьніў Папа. “Павал 6-ы называў сябе старым прыяценлям моладзі”. Прызнаваў і ўмеў дзяліцца з яе праблемамі, таму што моладзь бадзяецца паміж жаданьнем жыцьця, патрэбаю ўпэўненасьці, жаданьнем любові а пачуцьцём загубленасьці, спакусамі сумненьня ці расчараваньня. Навучыўся разумець гэтыя настроі і прыпамінаў, што агнастычная абыякавасьць сучаснае думкі, крытычны пэсымізм ці ідэалагічны матарыялістычны поступ не хопяць для духа, які адкрыты на зусім іншыя гарызонты праўды і жыцьця. Папа Павал 6-ы гаварыў: “сучасны чалавек больш ахвотна слухае сьведкаў чым настаўнікаў, а калі слухае настаўнікаў, гэта таму, што адначасна яны ёсьць сьведкамі.” Ён непахісна кіраваў Касьцёлам, ніколі не трацячы даверу да моладзі, паўтараючы да іх ды іншых заклік да даручэньня сябе Хрысту і пайсьці за Ім дарогаю Эвангэльля”- завершых сваю прамову Бэнэдыкт 16.


Апошнім пунктам візыту было наведаньне парафіяльнага Касьцёла ў Кончэсыё, дзе Джованьні Баттіста Монтіні быў ахрышчаны. Зьвяртаючыся да жыхароў гэтае мясцовасьці Бэнэдыкт 16 прыпомніў навучаньне Паўла 6-га адносна хросту. “Не лёгка быць хрысьціянінам- сказаў Папа- Патрэба адвагі і стойкасьці, каб не падвяргнуцца мэнтальнасьці гэтага сьвету, не спакусіцца гэданізму ці спажывецтву, а калі трэба таксама змагацца з непаразуменьнямі ці проста з сапраўдным перасьледаваньнем. Жыць хростам абазначае трывалае злучэньне з Касьцёлам, таксама і тады, калі заўважваем на ягоным абліччы якіясьці цені ці плямы. Гэта ён зрадзіў нас да Божага жыцьця і суправаджае нас на цэлай нашай дарозе. Палюбім яго і такім чынам будзем сапраўднымі вучнямі Хрыста”- сказаў Сьвяцейшы Айцец.
Позным вечарам у нядзелю 8-га лістапда Бэнэдыкт 16 вярнуўся ў Ватыкан.









All the contents on this site are copyrighted ©.