2009-11-09 15:37:32

Ватыкан: Адкрыта новая дарога да паглыблення экуменізму. Апублікаваная Апостальская Канстытуцыя "Anglicanorum Coetibus", чым англікане атрымліваюць поўню камуніі з Касцёлам. Для англіканскіх вернікаў (іх 400.000чалавек ), якія перайшлі праз гарачае сваё жаданне ў супольнасць Касцёла, устанаўляюцца Персанальныя ардынарыяты.


Поўнае ўз'яднанне з Сусветнаю Царквою па шматлікіх просьбах да Святога Пасаду з боку шэрагу груп святаслужыцеляў і вернікаў - англіканаў, якія жадалі на поўную і бачную камунію з каталіцкай Царквой, спраўдзілася. Папа Бенедыкт 16 падпісаў Канстытуцыю з 13 артыкулаў 4 лістапада, на дзень памінавення святога Карло Барамео. Сёння, 9 лістапада Заля друку Ватыкана распаўсюдзіла адозву, у якой падкрэслена, што ініцыятыва паходзіла ад саміх вернікаў-англіканаў з іхнымі святаслужыцелямі, а не ад Святога Пасаду. Ён толькі станоўча адказаў на просьбу вернікаў. Апостальская Канстытуцыя з’яўляецца базай, якая дазваляе весці размовы з парафіямі і дыяцэзіямі, што належаць да супольнасці каталіцкага Касцёла. Для былых англіканскіх вернікаў захоўваюцца ардынарыяты, якія дазваляюць ім увайсці ў поўную еднасць з Касцёлам, захоўваючы ў той жа час спецыфічныя элементы духоўнай і літургічнай спадчыны Англіканскай Царквы. Біскуп-ардынарый для іх будзе прызначацца з ліку былога англіканскага духавенства.Усе служыцелі-англікане лічацца кандыдатамі да Святых ардынацый у каталіцкай Царкве.
Даведка: яшчэ ў 1991 г. з Англіканскай Царквы выйшла група вернікаў, якія выступалі супраць святарскага пасвячэння жанчын і супраць працягу служэння святароў-гомасэксуалістаў. Гэтая група адышоўшыя вернікаў стварыла Традыцыйную англіканскую супольнасць, якая налічвае 400 тысяч чалавек. У 2007 г. Прымас супольнасці аўстралійскі арцыбіскуп Джон Хэпворт звярнуўся да Рымскага Папы з просьбай прыняць гэтую групу вернікаў у «поўную касцёльную і сакрамэнтальную камунію».
У адозве Залі друку тлумачацца канкрэтныя сітуацыі па служэнні Літургіі, выкарыстанні кніг ў англіканскай традыцыі, пацверджаных Святым Пасадам. Падкрэсліваецца, што дазвол для жанатых святароў працягваць службу, захоўваючы сваё сямейнае становішча, як, напрыклад, у грэка-каталіцкім абрадзе, зусім не значыць, што можа ісці гаворка аб магчымасці для рымска-каталіцкіх святароў мець змены ў раздзеле адмены цэлібату. Дысцыпліна Касцёла, што тычыцца цэлібату, застаецца без аніякіх змен. Цэлібат, як сцвердзіў 2 Ватыканскі сабор, ёсць знакам і стымулам пастырскай харытатыўнасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.