2009-11-07 10:45:35

Ватыкан. 21 лістапада Папа Бенедыкт 16 прыме арцыбіскупа Кентэрбры Роўэна Уільямса, вярхоўнага прадстаўніка Англіканскае Царквы свету.


Гэта будзе першая сустрэча між двума хрысціянскімі лідарамі пасля таго, як Святым Пасадам было аб'яўлена пра хуткую публікацыю Апостальскай Канстытуцыі аб магчымасці для вялікай колькасці англіканскіх святароў вярнуцца ва ўлонне Сусветнае Царквы. Як паведамляе брытанскі каталіцкі часопіс The Tablet , арцыбіскуп Уільямс прызнаўся, што даведаўся аб магчымасці сустрэчы з Папам толькі за некалькі дзён да нечаканага публічнага аб'яўлення. Арцыбіскуп Кантэрберыйскі наведае Рым па праграме - для ўдзелу ва ўрачыстых святкаваннях 100-годдзя з дня нараджэння кардынала Йоханеса Віллебранса, што запланаваны ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце. Менавіта кардынал-нябожчык з'яўляецца піянерам экуменізму, будучы ў свае часы другім Прэзідэнтам Папскай Рады па адзінстве хрысціян.







All the contents on this site are copyrighted ©.