Тайвань прадстаўляе безвізавы ўезд у краіну для тых, хто мае пашпарт Ватыкану
Святаслужыцелі, дыпламаты і службоўцы горада-дзяржавы Ватыкан маюць права, як абвясціла
дыпламатычная служба краіны, знаходзіцца на Тайвані без візы напрацягу 90 дзён, тады
як асобы са звычайнымі пашпартамі - да 30 дзён. Прывілея бязвізавага ўезду на Тайвань
- чарговы крок краіны для падтрымкі добрых двухбаковых сувязей з Ватыканам і для
падвышэння культурных і адукацыйных стасункаў са Святым Пасадам. Ватыкан - адзіная
ў свеце дзяржава, якая мае дыпламатычныя адносіны не толькі з Кітаем, але і з Тайванем.
У апошні час стасункі між двюма дзяржавамі сталіся больш сціслымі. Так, толькі сёлета
Тайвань наведала некалькі дэлегацый на чале з выбітнымі дзеячамі сусветнага Касцёлу.
11 верасня Папская рада "Кор Унум" правяла на Тайвані духоўны семінар для лідараў
дабрачынных каталіцкіх арганізацый, у якім прынялі ўдзел з паўтысячы кіраўнікоў
дабрачынных арганізацый з 29 краін Азіі.