2009-11-06 14:14:23

Выстаўка ікон "Народныя заступнікі" адбудзецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі


Нацыянальны мастацкі музей Беларусі ў бліжэйшы час плануе падрыхтаваць выстаўку ікон «Народныя заступнікі». Гэтая экспазіцыя будзе падрыхтавана сумесна з Яраслаўскім музеем да юбілею Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта 21 сакавіка 2010 г.
Акрамя гэтага, як паведаміў 5 лістапада 2009 г. інфармацыйнаму агенцтву «БелТА» дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, музей плануе падпісаць дагавор аб супрацоўніцтве з Луўрам (Францыя). Супрацоўніцтва з адным з буйнейшых музеяў свету мае на ўвазе перш за ўсё арганізацыю выстаўкі імпрэсіяністаў ў беларускай сталіцы. Таксама беларускія рэстаўратары атрымаюць магчымасць павысіць сваё майстэрства падчас вучобы ў Францыі, дзе існуе вельмі добрая рэстаўрацыйная база па тканінах. Разам з тым магчымы і абмен спецыялістамі паміж абедзвюма краінамі.
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі супрацоўнічае з многімі музеямі свету, у прыватнасці Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Кітая і Паўднёвай Карэі.
Паводле Catholic.by







All the contents on this site are copyrighted ©.