Ватыкан. Папскі Ўніверсітэт Святога Крыжа падпісаў з Тайваньскім дзяржаўным політэхнічным
Універсітэтам пагадненне аб супрацоўніцтве
У адпаведнасці з дамоўленасцямі, будзе праводзіцца ўзаемны абмен студэнтамі і выкладчыкамі,
а таксама ўдзел у навукова-даследчых праграмах і культурных падзеях. Тайваньскі Дзяржаўны
Політэхнічны ўніверсітэт горада Чжэньшы - адзін з самых аўтарытэтных ў Азіі. Тут навучаецца
16 тысяч студэнтаў, прычым, ня толькі тайскіх.Ёсць многа замежнікаў. Для параўнання
скажам, што ў Рыме ў Pontificia Università della Santa Croce толькі паўтары тысячы
студэнтаў, якія, аднак, прадстаўляюць 77 краін свету. Электронны адрас - http://www.pusc.it/ Пагадненне
асягнутае ў выніку доўгага шляху ўдакладненняў канкрэтнай магчымасці супрацоўніцтва
дзеля таго, каб лепш умацоўваць паразуменне між народамі, абменьвацца вопытам і ўніфікаваць
навуковыя падыходы.