2009-11-05 13:19:58

Лондан. "Без страху спавядайце сваю веру!" - да гэтага прыклікаў хрысціянаў каталіцкі біскуп Лічфілда. Экселенцыя Джонатан асудзіў тых працадаўцаў, якія забараняюць святкаваць Раство Хрыстовае, каб не пакрыўдзіць мусульманаў іпрадстаўнікоў іншых рэлігій.


"Нельга забывацца на хрысціянскія карані нашае дзяржавы і нацыі",-прыпамінае ў сваім пасланні, апублікаваным ў многіх каталіцкіх і свецкіх газэтах і часопісах, біскуп Джонатан Глендхілл. Ён тут кажа ад пачатку духоўных падрыхтовак да Раства Хрыстовага і лічыць, што хрысціяне маюць права і нават заданне заявіць пра сабе і паказаць, што не збіраюцца знікаць з англійскага грамадства. "Чаму б нам не насіць крыжы і ювелірныя ўпрыгожанні з хрысціянскай сімболікай у грамадскіх месцах і на працы? Напрыклад, у форме рыбкі - старажытным сімбале Хрыста,"- пытаецца ён у публікі. Але ерарх прыпамінае, што сімболікі недастаткова, неабходна выяўляць сваю прыналежнасць хрысціянству праз дзейсную любоў, вялікадушнасць, служэнне хрысціянскай грамадзе і нясенне міласэрднасці. Біскуп нагадвае аб выпадку, калі медсястры Шырлі Чаплін з горада Эксетэр кіраўнікі бальніцы забаранілі насіць крыжык на працы пад пагрозай звальнення. "Хрысціянаў не павінны прымушаць здымаць крыжы і іншыя хрысціянскія сімбалі на працоўных месцах",- заявіў біскуп Лічфілдскі.







All the contents on this site are copyrighted ©.