2009-11-05 13:19:10

Кардынал Торан: міжнародны дыялог сёньня неабходным


Вера ў адзінага Бога становіць найглыбейшую матывіроўку і адначасна ёсьць плоскасьцю дыялогу паміж хрысьціянамі і музульманамі,- сьцвердзіў старшыня Папскае Рады да спраў Міжрэлігійнага Дыялогу. Карыдынал Туран зьвярнуў увагу, што ў цяперашнім сьвеце, які зазнае глыбокіх, нечаканых пераменаў, дыялог вызнаўцаў розных рэлігій стаў неабходнасьцю. Патрабуе ён узаемнага прызнаньня, зразуменьня, пашаны ды ўмеласьці дацэньваць тое, што прадстаўляюць. “У краінах, дзе хрысьціяне і музульмане суседнічаюць паміж сабою дыялог не абазначае толькі арганізаваць сустрэчы ці канфэрэнцыі,- сьцвердзіў французскі кардынал. Дыялог зьяўляецца спосабам заангажаванага перажываньбня ўласнае веры ва ўзаемных адносінах. Яго ўдзельнікі маюць падзяляцца сваімі турботамі ды імкненьнямі, намагаючыся знайсьці разам развязкі для выклікаў праблемаў сёньняшняга часу”,- дадаў старшыня Папскае Рады да спраў Міжрэлігійнага Дыялогу.








All the contents on this site are copyrighted ©.