2009-11-04 14:42:47

Гаваі. Тут працягваюцца ўрачыстасці з нагоды кананізацыі першага місіянара астравоў. Так, на Імшы ў катэдры Ганалулы ў гонар кананізацыі Дам'яна дэ Вестэра - ахоўніка пракажоных і іншых невылечна хворых - сабралася паўтары тысячы астравіцян.


Большасць, натуральна, змясцілася на плошчы ў імя Найсвятой Багародзіцы ля экранаў. Святы Дам'ян - каталіцкі місіянар канца 19 стагоддзя, бяльгійскі святар, які аддаў жыццё за выратаванне хворых гавайцаў, быў паднесены Папам Бенедыктам 16 да алтару Славы месяц таму назад, 11 кастрычніка. Дэлегацыя гавайскіх пілігрымаў з Рыму прывезла на остраў частку мошчаў святога, якія былі працэсіяй пранесеныя па плошчы блізка храму і змешчаная ў палац Іялані - былую рэзідэнцыю гавайскіх манархаў. У палацы адбылася цырымонія з удзелам ерархаў каталіцкай,біскупскай Цэркваў і нават мармонаў і Аб'яднанаў царквы Хрыста. Святы дам'ян памёр менавіта ў ганалулу пасля 25 -гадовага нясення дапамогі хворым астравіцянам, прычым, апошнія 5 год ён сам быў заражаны праказай. Пасля ўрачыстасцей і абажання ракі з фрагментамі ягонай рэліквіі - у прыватнасці, касці пяткі, - яна вернецца ў катэдральную базіліку Найсвятой Багародзіцы







All the contents on this site are copyrighted ©.