2009-11-03 14:55:27

Пра боскае і людзкое


Тут сабраныя цытаты славутага рэлігійнага і грамадзкага дзеяча айца Аляксандра Надсана, узятыя зь ягоных публікацый апошніх сарака гадоў. У разьдзелах Divinitas (“Боскае”) і Humanitas (“Людзкое”) зьмешчаныя выказваньні пра Бога і чалавека, рэлігію і сьвятарскае служэньне, а таксама пра надзённыя пытаньні свабоды, талерантнасьці, экалёгіі, мовы, гісторыі.
Выданьне прымеркаванае да 50-годзьдзя сьвятарства а. Аляксандра і наданьня яму годнасьці Doctor honoris causa ЭГУ.
Гэтая кніжачка — жменька каменьчыкаў зь вялікае гары. Тут сабраныя развагі айца Аляксандра Надсана, нашчыканыя зь некаторых ягоных публікацый ды гутарак. Як каменьчык можа распавесьці тое-сёе пра гару, ад якой быў адцяты, так і гэтае выданьне, выкрышталізаванае цягам даўгога ё плённага жыцьця чалавека, якога называюць духоўным лідэрам беларусаў усяго сьвету. Нязмушана прамоўленыя, добрыя й мудрыя думкі а. Аляксандра пра Бога й чалавека, пра сьвет і Беларусь, уладу ё праўду, сьвятарства і сьвятасьць, мову і гісторыю могуць стаць крыніцай натхненьня для самых розных чытачоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.