2009-11-03 14:54:56

Генуя. У гэтым італьянскім горадзе праходзіць навуковы фестываль і выстава "Еўрапейскі праект". Асноўная ўвага нададзеная нана-тэхналёгіям.


Золата, напрыклад, пад уздзеяннем нантэх, здабывае чырвоны колер, а алюміні нават выбухае. У мячах і булавах рыцараў Ордэну тэмпляраў кончыкі зброі маюць напыленні золата, што здабывае вялікую трываласць праз апрацоўку, сакрэт якой згублены і, відаць. падобны на нанатэх. Выствава ў Генуі дае яўленне кожнаму, зусім не падрыхтаванаму нават гледачу аб памерах працы ва ўзоўні"нана - гномікаў". Атамы і малекулы ў гэтым новым мініатурным свеце ёсць адчувальнымі вялікімі цаглінамі. Дык клетка ДНА - галоўнай цагліны кожнай чалавечай асобы ці жывёліны - у вымярэнні нанометра- адной мільярднай метра - не так ужо маленькая. Уварванне ў гэтую таямніцу створанага свету дае вялікую. казачную магутнасць навукоўцам, але ў злосных руках- таксама і вялікае застрашэнне для ўсяго жывога. Ужо сёння нанатэхналёгіі ўжываюцца ў раслінаводстве ці відэаапаратуры, электронных прыборах і рабатызаваных структурах. Як піша журналістка Маджы ў ватыканскай газеце "OSSERVATORE ROMANO"- прарыў чалавека да прымянення гэтых чароўных магчымасцей не можа адрывацца ад праблем этыкі, якія ў так хутказмяняльным свеце стаюць усё больш важнымі. Адсутнасць этычнага кампанента ў сучаснай навуцы і тэхніцы ўсё больш пагражае самому жыццю планеты. "Веданне павінна разглядацца ва ўсім сваім вызваляльным вымярэнні. - сказаў Папа Бенедыкт 16 удзельнікам сустрэчы ў Ватыканскай абсерваторыі з нагоды Сусветнага дня астраноміі.найвялікшыя навукоўцы нас навучаюць. што сапраўднае веданне кіруецца да мудрасці і, замест таго. каб звужваць далягляды, кіруе наш позірк да вышэйшага - да панавання духа. Спадзяюся, -завершыў Папа, што натхненне і падзіў пазнавання прывядуць ад сузірання цудаў стварэння да сузірання Стварыцеля, любоў Якога рушыць сонца і іншыя зоркі", - прыцытаваў Бенедыкт 16 радкі з Дантэ Аліг'еры.







All the contents on this site are copyrighted ©.