2009-11-03 14:54:20

Ватыкан. Нацыянальная самабытнасць робіць багацей усе народы - такая думка была падкрэслена Папам Бенедыктам 16 у моманце гутаркі з новым амбасадарам Балгарыі пры Святым Пасадзе. "Хрысціянства абараняе чалавека ад спакусы забыцца - на ўласную веліч і патрэбу салідарнасці."


"У працэсе інтэграцыі ў Еўропу аніводзін народ не павінен губляць сваю культурную самабытнасць, але знаходзіць спосабы , каб яна квітнела з добрым плёнам, "- працягваў Папа, звяртаючыся да Міколы Калудава, які адцяпер прадстаўляе ў Ватыкане новую гісторыю гэтай славянскай краіны. Папа прыпомніў вялікія хрысціянскія традыцыі Балгарыі, прызнаў намаганні народа, што прыкладзеныя для ўступу Балгарыі ў Еўрасаюз у 2007 годзе.
Усе гэта павінна, на думку Свяцейшага Айца, стымуляваць Балгарыю і іншыя еўрапейскія краіны ствараць умовы паспяховага ўваходжання ў глабалізацыю. Толькі у самабытнасці глабалізацыя будзе на карысць чалавеку і ўсім людзям, што выкладзена таксама ў нядаўняй Энцыліцы "Любоў у праўдзе", на якую спаслаўся аўтар - Папа Рымскі. "Важна, каб развіццё не было толькі эканамічным, але ўлічвала чалавечую асобу ва ўсіх яе аспэктах",- падкрэсліў Бенедыкт 16 ў гутарцы з балгарскім пасланнікам, указваючы на балгарскі Касцёл як на маленькую грамаду, здольную працаваць для дабра ўсяго народа. Прыгадаўшы візіт у 2002 годзе ў Балгарыю Папы Яна Паўла 2, ягоны сябр і пераймальнік на Пятровым Пасадзе вызначыў, што балгары не забываліся на свае хрысціянскія карані праз стагоддзі прыціску, і падкрэсліў, што хрысціянская культура, так праніклая ў гэты народ, не павінна быць толькі каштоўнасцю мінулага, але стацца залогам добрае будучыні.







All the contents on this site are copyrighted ©.