2009-11-02 14:19:44

Ватыкан: паясьненьне ў справе апостальскай канстытуцыі аб наверненьні на каталіцызм англіканаў



Апазьненьні ў абвяшчэньні апостальскай канстытуцыі, якая тычыцца былых англіканаў ў Каталіцкім Касьцёле не маюць нічога супольнага з пытаньнем цэлібату, але вынікаюць з праблемаў чыста тэхнічных,- сказаў прэсавы прадстаўнік Апостальскай Сталіцы. Айцец Фэдэрыко Лёмбардзі спаслаўся такім чынам да спэкуляцый адносна цэлібату будучых пэрсанальных ардынарыятаў для навернутых на каталіцызм англіканаў. Тут справа разыходзіцца не пра жанатых сьвятароў.- сказаў айцец Лёмбардзі,- якія сёньня ёсьць англіканскімі духоўнымі або падрыхтоўваюцца да сьвятарства. Яны, як запэўніла Апостальская Сталіца будуць маглі надалей выконваць сьвятарскія абавязкі і пасьля прыняцьця каталіцкіх сьвядчынаў. Але справа ідзе пра тое, ці ў будучыні гэтыя ардынарыяты зьберажуць поўнасьцю дысцыпліну цэлібату, ці надалей будуць высьвячаць жанатых мужчын на сьвятароў. 29-га кастрычніка журналіст Торнельлі напісаў, што Папа не ёсьць задаволены з павярхоўных сьцверджаньняў дакуманту і просіць пра больш ясьнейшае сьцверджаньне адносна цэлібату.
Абвяргаючы гэтыя сьцверджаньні айцец Лёмбардзі ў сваёй заяве спасылаецца на кардынала Леваду. Прэфэкт Кангрэгацыі Навукі Веры ў адназначны спосаб запэўніў, што ў Ватыкане не вядзецца цяпер ніякае дыскусіі аб цэлібаце ў будучых ардынарыятах. Ён прыпомніў пры гэтай нагодзе, што ардынарыяты ў прынцыпе поўнасьцю зьберагаюць дысцыпоіну цэлібату. Будуць аднак маглі дабівацца аб адступленьні ад абавязку цэлібату ў паасобных прыпадках на аснове абьектыўных крытэрыяў, якія будуць супольна ўстаноўленыя Япіскапскаю Канфэрэнцыяю і ардынарыятам, ды зацьверджаныя Апостальскаю Сталіцаю. Кардынал Левада паінфармаваў таксама, што працы над апостальскаю канстытуцыяю закончацца пад канец гэтага тыдня.
Ватыканскі Прэсавы прадстаўнік паінфармаваў таксама, што 21-га лістапада Папа прыйме на аўдыенцыі прымаса Англіканскае Супольнасьці. Візыт арцыбіскупа Рована Вільямса ў Рыме быў планаваны ад даўна. Ён быў запрошаны Папскім Грэгацыянскім Унівэрсытэтам, які падрыхтоўвае канфэрэнцыю з нагоды сотавае надавіны народзін кардынала Вільебранса, піянера экумэнізму.








All the contents on this site are copyrighted ©.