2009-10-31 10:49:24

Нью-Йорк. Пастаяльны назіральнік Святога Пасаду пры ААН указаў на факты найбольшага пераследвання хрысціянаў. Больш за 200 млнаў вернікаў пакутуюць сёння за веру ў Хрыста.


Арцыбіскуп Челесціна Мільёрэ аб'ектыўна заўважыў, што няма такой рэлігіі, якая б нідзе не падзвяргалася дыскрымінацыі. Але найбольш дыскрымінуймай рэлігійнай групай з'яўляюцца менавіта хрысціяне. Належачы да розных канфесій і абрадаў, яны сутыкаюцца з рознымі праблемамі легальнасці свайго становішча і нават прыціскам. "Хаця міжнароднае зграмаджанне неаднаразова аб'яўляла і ўдакладнівала ў сваіх дакумантах права па рэлігійную свабоду, напраклад, нават дэклараванае Канстытуцыямі многіх краін, тым ня меньш гэтае права ў многіх краінах дагэтуль парушаецца",- зазначыў Апостальскі нунцы у ЗША і назіральнік пры ААН. "Акты нецярпімасці і прыціскання рэлігійнай свабоды, прычым, сталі больш частымі",- з трывогай падкрэсліў ён. У прыватнасці, ватыканскі прадстаўнік указаў на павелічэнне выпадкаў, якія трапляюць ажно ў поле дзеяння судовых і міжнародных арганізацый па правах чалавека.







All the contents on this site are copyrighted ©.