2009-10-30 12:52:28

Мінск. Блаславенства Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта атрымаў іярэй Мікалай на працу ў сетцы Інтэрнету.


Клірык храма апостала Андрэя Першазванага ў Мінску айцец Мікалай (Крук) ужо шмат гадоў вядзе старонкі ВЭБ на сайтах : odnoklassniki.ru, дзе святар ёсць удзельнікам груп «Православная мама», «Крестные родители, крестные дети», «Наши малыши & малышки» і detiangeli.ru, дзе вядзе раздзел «Православный уголок» . Як расказвае айцец Андрэй ў інтэрв'ю карэспандэнту sobor.by Марфe Шыло , ён плануе стварыць новую группу на detiangeli.ru -- «Женщина – хранительница семейного очага. В свете православного учения». Працытуем ягоныя словы:" Найбольш частыя пытанні спалучаныя з Таямніцамі - хростам, вянчаннем, споведдзю - як рыхтавацца? Таксама даводзіцца даваць парады ў выпадках, калі распадаецца сямъя, кансультаваць па такіх дэлікатных пытаннях, як уступленне ў другі шлюб, калі першы меў вянчанне і г. д." Урэшце. гэта звычайная праца святара, але толькі праз камп'ютарныя сродкі. Айцец Мікалай таксама кансультуе бацькоў хворых дзяцей. Калі яму задаюць пытанне, чаму ў сям'і хворае дзіця, ён мае цяжкасці адказваць людзям неўцаркоўленым. Але ўзяўся за гэтую складаную працу, бо сам мае дзіця-інваліда. "Цяжка растлумачыць простую праўду, што ўсе мы ў граху. - тлумачыць айцец Мікалай. Даю спасылкі на кнігі, якія могуць памагчы, на электронную бібліятэку." Цяпер у святара шмат новых ідэй. Ён толькі жартаўліва скардзіцца, што для працы яму цяжка адваяваць кампутар у сваіх чатырох дзяцей-студэнтаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.