2009-10-30 12:54:14

Бэнэдыкт 16 сустрэўся з Папскаю Радаю да спраў Сродкаў Масавай Камунікацыі



Касьцёл што-раз больш сьвядомы значэньня новых тэхналогій масс-мэдыяў. Роздумам над імі была прысьвечаная пленарная сэсія гэтае ўстановы,- прыпомніў Сьвяцейшы Айцец сустракаючыся з яе ўдзельнікамі
“Сучасная культура выплывае з самага факту існаваньня новых спосабаў у сэктары масс-мэдыяў,- сказаў Папа. Яны прымяняюць новыя мовы, паслугоўваюцца новымі тэхнікамі і ствараюць новыя псіхічныя стаўленьні. Гэта ўсё становіць выклік для Касьцёла, пакліканага, каб абвяшчаць Эвангэльле людзям трэцяга тысячагоддзя. Трэба пастаянна зьберагаць яго зьмест і рабіць зразумелым Эвангэльле таксама дзякуючы прыладам і спосабамі выказваньняў, якія адпавядаюць сёньняшняй мэнтальнасьці і культуры.
Папа у сваёй прамове падкрэсьліў таксама неабходнасьць павышаньня новымі тэхналогіямі культуры чалавека, які шчыра імкнецца да праўды. Сказаў, што масс-мэдыя мусяць сёньня браць пад увагу кожную душпастырскую праграму. Дацэньваньне новых тэхналогій у галіне сродкаў масвай інфармацыі павінна заўсёды падтрымліваць вера, бо незалежна ад прымяняных сродкаў, пасьпяховасьць абвяшчаньня Эвангэльля залежыць у першую чаргу ад дзеяньня Духа Сьвятога ў Касьцёле.
На заканчэньне сваей прамовы Папа спаслаўся да 50-тае гадавіны існаваньня Ватыканскае Фільматэкі, ў якой зьберагаюцца фільмы ад 1896-га году да нашых часоў. Яны ілюструюць усю гісторыю Каталіцкага Касьцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.